
Я ве́льмі люблю́ като́ў, таму́ была́ про́ста шчаслі́вай, калі́ на вясе́лле нам з му́жам сябры́ падары́лі ко́тку. Яна́ была́ яшчэ́ мале́нькая, трохме́сячная, зусі́м кацяня́. Мы прыду́малі для яе́ арыгіна́льную мяну́шку – Шо́ся.
На́ша Шо́ся не нале́жыць да пэ́ўнай паро́ды, але́ пры гэ́тым яна́ ве́льмі прыго́жая. Яе́ афарбо́ўка называ́ецца “лясна́я”: яна́ шэ́ра-кары́чневая ў чо́рную пало́ску. Падо́бны ко́лер по́ўсці като́ў яшчэ́ ча́сам называ́юць “віскас”. Афіцы́йна гэ́та называ́ецца “тэ́бі-макрэ́ль”, бо якра́з тако́га ко́леру ры́ба макрэ́ль, яна́ ж ску́мбрыя. Яшчэ́ каты́ быва́юць бе́лыя, чо́рныя, руды́я, пярэ́стыя, дымча́стыя і і́ншыя – усе́ ко́леры прыго́жыя па-сво́йму, але́ я бо́льш за ўсё́ люблю́ лясны́х. Менаві́та такі́мі былі́ пе́ршыя прадстаўнікі́ каці́нага сяме́йства ў на́шых шыро́тах – у ляса́х і стэ́пах. Але́ асаблі́ва прыго́жай Шо́сю ро́бяць адхіле́нні ад но́рмы афарбо́ўкі: у яе́ чы́ста бе́лая гру́дка, нібы́та каўне́р, і бялю́ткія “та́пачкі” на ла́пках. А па спі́не і хвасце́ прахо́дзіць ама́ль чо́рная паласа́. Такі́м чы́нам, яе́ афарбо́ўка ца́лкам сіметры́чная, што рэ́дка быва́е ў беспаро́дных като́ў. У Шо́сі даскана́лай фо́рмы пы́ска і я́рка-зялё́ныя во́чы. Яна́ са́мая прыго́жая ко́тка ў све́це!

